Сэрвісы

ІХ Навуковыя чытанні, прысвечаныя Алегу Антонавічу Лойку і Генадзю Васільевічу Кісялёву

ІХ Навуковыя чытанні, прысвечаныя Алегу Антонавічу Лойку і Генадзю Васільевічу Кісялёву

26-га кастрычніка 2016 года кафедра гісторыі беларускай літаратуры правяла  ІХ Навуковыя чытанні, прысвечаныя Алегу Антонавічу Лойку і Генадзю Васільевічу Кісялёву.

У мерапрыемстве бралі ўдзел выкладчыкі кафедры гісторыі беларускай літаратуры, студэнты І курсаў славянскай філалогіі і 4-5  курсаў беларускай філалогіі. Намеснік дэкана філалагічнага факультэта Навойчык П.І. адзначыў неабходнасць правядзення чытанняў, прысвечаных выдатным дзеячам беларускай навукі . Ва ўступным слове загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры Казакова Т.П. акрэсліла жыццёвы шлях і творчую спадчыну прафесара, члена-карэспандэнта АН РБ, літаратуразнаўца, паэта і перакладчыка Лойкі А.А. і доктара філалагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры АН Кісялёва Г.В. Асаблівая ўвага была засяроджана на традыцыях і наватарстве даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры, была прыведзена думка А.А. Лойкі пра тое, што “філалогія – навука навук, -- гэта сказана не намі, -- але паўтараць нам трэба гэта зноў і зноў… Гэта навука любові да слова. Яна дае чалавеку пачуццё любові і ўсяляе любоў у сэрца чалавека, а гэта значыць, яна робіць чалавека чалавекам, чалавечыць яго”. Заўсёды актуальнай будзе меркаванне Г.В. Кісялёва пра тое, што “праца гісторыка нагадвае руплівае майстэрства мастака-рэстаўратара: знімі асцярожна напластванні пазнейшага часу, збяры разам кавалкі гістарычнай тканіны, улавіўшы істотнае, дамалюй страчаныя дэталі – і вобраз мінулага заззяе свежымі фарбамі, набудзе новае жыццё”.

З цікавымі дакладамі  выступілі:

1.Казакова Таццяна Пятроўна, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт “Беларускае літаратуразнаўства ў святле навуковых дасягненняў Алега Антонавіча Лойкі і Генадзя Васільевіча Кісялёва”

2. Сінькова Людміла Дзмітрыеўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры “Школа Алега Лойкі”

3. Запрудскі Ігар Мікалаевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры “Эсэістычны кампанент ў літаратуразнаўчых штудыях Г.В.Кісялёва”

4. Верабей Анатоль Леанідавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры “Феномен Алега Лойкі як чалавека і навукоўца”

5. Кароткі Уладзімір Георгіевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры “Алег Лойка – арганізатар-наватар вучэбнага працэсу на філалагічным факультэце”

6. Навумовіч Уладзімір Аляксандравіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры “Алег Лойка і паэтычная моладзь БДУ”

7. Багдановіч Ірына Эрнстаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Пуцявінамі Г.В.Кісялёва

8. Бельская Таццяна Віктараўна, старшы выкладчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры “Згадкі пра асобу А.А.Лойкі”

9. Алейнік Лада Віктараўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры “Ідэі” і стыль Алега Лойкі”

10. Карпава Людміла Уладзіміраўна, старшы выкладчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры “Я хацеў бы прабегчыся па вясёлцы…”

11. Часнок Ірына Чаславаўна, аспірант кафедры гісторыі беларускай літаратуры “Наратыўныя стратэгіі ў творах М. Гарэцкага і К. Чорнага”

12. Пялевіч Кацярына Віктараўна, 5 курс, Беларуская філалогія

“Сімвалічная вобразнасць у прадмовах да біблейскіх кніг Ф.Скарыны” (нав.кір. – дац. Казакова Т.П.)

13. Цалка Вікторыя Уладзімраўна, 5 курс, Беларуская філалогія

“Спецыфіка лірыкі кахання М.Багдановіча ў святле навуковых поглядаў і назіранняў А.Лойкі”(нав.кір. – праф. Бельскі А.І.)

14. Куневіч Кацярына, 3 курс, Беларуская філалогія

“Паэтычная гаплаграфія як літаратурная традыцыя ў помніках гераічнага эпасу”(нав.кір. – праф. Некрашэвіч-Кароткая Ж.В.)

15.Смалянка Віталій Мікалаевіч, 6 курс, Беларуская філалогія(зав.)

“Алег Лойка як даследчык беларускай літаратуры нашаніўскага перыяду” (нав.кір. – ст.вкл. Мятліцкая Г.М.)

Даклады студэнтаў выклікалі дыскусію, была падкрэслена думка пра актуальнасць і запатрабаванасць літаратуразнаўчых прац А.А. Лойкі і Г.В. Кісялёва. Удзельнікі мерапрыемства выказалі меркаванне правесці X Навуковыя чытанні, прысвечаныя А.А. Лойку і Г.В. Кісялёву ў кастрычніку 2017 года. 

Image

Рэсурсы

Image
Image