Сэрвісы

Прэзентацыя кнігі “Фальклор і беларуская літаратура ў люстэрку міфалогіі” Таццяны Іванаўны Шамякінай

Прэзентацыя кнігі “Фальклор і беларуская літаратура ў люстэрку міфалогіі” Таццяны Іванаўны Шамякінай

2 снежня 2016 г. на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя кнігі “Фальклор і беларуская літаратура ў люстэрку міфалогіі” доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры тэорыі літаратуры Таццяны Іванаўны Шамякінай. Выданне кнігі было прымеркавана да юбілея Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ў гэтым годзе святкуе сваё 95-годдзе. У прэзентацыі прымалі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасцей “Руская філалогія”, “Беларуская філалогія”, выкладчыкі, аспіранты, запрошаныя госці. Падчас мерапрыемства студэнты пазнаёміліся і з іншымі выданнямі Т.І. Шамякінай: “Славянская міфалогія”, “Міфалогія і беларуская літаратура”, “Беларуская літаратура ХІ-ХХ ст.”, “Традыцыйны кітайскі каляндар і славянскія міфалагічныя паралелі”, “Іван Шамякін: вядомы і невядомы” і інш.  Т.І. Шамякіна з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг, па якіх вучылася не адно пакаленне студэнтаў.

У прэзентуемым выданні прадстаўлены даледаванні па міфалогіі, фальклоры і літаратуры ў аспекце культуралагічных  і навуковых праблем часу. Узаемадзеянне літаратуры, міфалогіі і фальклора разглядаецца ў кантэксце сусветнай культуры, што надае ўнікальнасць праведзеным даследаванням. У новых нечаканых ракурсах разглядаецца творчасць класікаў беларускай літаратуры.

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ Вольга Віктараўна Прыемка адзначыла запатрабаванасць кнігі ў сучасным  навучальным працэсе.

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры БДУ Міхась Паўлавіч Кенька падкрэсліў неабходнасць такіх грунтоўных і шматаспектных даследаванняў у наш час.

Больш падрабязна з выданнем можна пазнаёміцца ў бібліятэцы філалагічнага факультэта БДУ.

{gallery}2016-12-06{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.