14 снежня 2016 кафедра замежнай літаратуры правяла для студэнтаў рамана-германскага і беларускага аддзяленняў сустрэчу з прадстаўніцай рэдакцыі электроннага часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” Ганнай Янкутай. Пасля цікавага і змястоўнага аповеду пра часопіс перакладчыца прадставіла аўдыторыі беларускамоўныя версіі гатычных раманаў "Замак Отранта" Хораса Ўолпала, "Франкенштайн" Мэры Шэлі, а таксама працягу серыі кніг пра Шэрлака Холмса Артура Конана Дойла.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні тонкасцяў працы з перакладамі замежнай класікі і твораў сучасных аўтараў, фінансавання перакладаў, прагучалі разважанні пра цяжкасці і радасці прафесіі перакладчыка мастацкай літаратуры.
Напрыканцы госця выказала спадзеў, што шэрагі беларускіх перакладчыкаў папоўняцца маладымі і таленавітымі студэнтамі філалагічнага факультэта.


BY

