Сэрвісы

14.11.2007 — 100 гадоў з дня нараджэння прафесара Міхася Ларчанкі

Як крытык і літаратуразнавец выступаў з 1932 г. Выйшлі манаграфіі «На шляхах да рэалізму» (1958 г.), «Па шляху рэалізму» (1959 г.), «Сувязі бе­ларус­кай літаратуры з літаратурамі суседніх славян­скіх народаў у другой палове XIX ст.» (1958 г.), «Жывая спадчына» (1977 г.), зборнікі літаратура­знаў­чых прац «Славянская супольнасць» (1963 г.), «Яднанне братніх літаратур» (1974 г.), «Літаратурнае пабрацімства славян» (1984 г.), а таксама брашуры «Творчасць М.Багдановіча» (1949 г.), «А.М. Горкі і беларуская літаратура» (1951 г.), «Гогалеўскія трады­цыі ў беларускай літаратуры» (1952 г.).

Складальнік хрэстаматыі для сярэдняй школы «Беларуская літаратура» (1945 г.), адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956 г.), «Беларуская вусна­паэтычная творчасць» (1966 г.), «Старажытная бе­ларус­кая літаратура» (1968 г.), «Беларуская народна-паэтычная творчасць» (1979 г.).

Image

Рэсурсы

Image
Image