Сэрвісы

Школа-семінар "Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку"

Школа-семінар "Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку"

19–20 снежня на філфаку праводзіцца школа-семінар "Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку". Заняткі вядзе Міхаіл Аляксандраў, прафесар РАНГіДС (Масква), навуковы супрацоўнік АУБ (Барселона), разам са сваім калегам Дзмітрыем Стэфаноўскім, старшым навуковым супрацоўнікам РАНГіДС.

Тэарэтычная частка дакладаў школы-семінара прысвечана тэхнікам індуктыўнага мадэлявання, вялікіх дадзеных, тэматычнага мадэлявання. Разглядаюцца таксама прымяненні гэтых метадаў у эканоміцы, дэмаграфіі, юрыдычных пытаннях і сумежных з імі. Асноўная ўвага надаецца апрацоўцы тэкставых дадзеных.

Заняткі праходзяць у аўдыторыі 214. Расклад:
    19 снежня: 14:25, 15:55, 17:25
    20 снежня: 14:25, 15:55, 17:25

З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца тут.

Да ўдзелу ў школе-семінары запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца аўтаматычнай апрацоўкай тэкста альбо хоча больш даведацца пра яе сучасныя задачы, метады і інструменты. Уваход вольны.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.