Сэрвісы

Тыдзень англійскай мовы

Тыдзень англійскай мовы

26-30 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ кафедра англійскага мовазнаўства праводзіла Тыдзень англійскай мовы, які ўжо стаў традыцыйным. У яго былі ўключаны разнастайныя пазнавальныя і ў той жа час забаўляльныя мерапрыемствы. Тыдзень пачаўся з экспазіцый постараў і плакатаў, прысвечаных  англамоўным краінам, каралеўскім асобам і знакамітым персаналіям, а таксама іх мудрым выказванням. Былі арганізаваны круглыя сталы, прысвечаныя знаёмству з цікавымі фактамі гісторыі і культуры Велікабрытаніі і жыцця каралеўскай сям’і, англійскаму этыкету; паэтычнае спаборніцтва, дзе студэнты дэкламавалі вершы; усім жадаючым адчыніў свае дзверы караоке-клуб, дзе студэнты з задавальненнем спявалі англамоўныя песні пра каханне і чыталі рэп. Адбыўся конкурс прэзентацыяй сярод замежных студэнтаў па тэме “Актуальныя праблемы ХХІ стагоддзя”. На семінары “Be Serious! It’s Politics” студэнты абменьваліся ведамі пра сучасных палітыкаў англамоўных краін, а таксама абмяркоўвалі злабадзённыя палітычныя тэмы. Тыдзень завяршыўся жартамі і анекдотамі на англійскай мове з нагоды надыходзячага Дня смеху.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.