2 кастрычніка 2018 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся навуковы семінар "Культура Беларусі" з удзелам прафесараў Ланчжоўскага універсітэта КНР. Арганізатарам і вядучым семінара стала доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэорыі літаратуры І.В.Казакова. Яе даклад пра беларускую традыцыйную культуру і гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны выклікаў вялікую цікавасць удзельнікаў семінара У рабоце семінара таксама прынялі удзел: старшы выкладчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры Т.В. Бельская, якая ў сваім выступленні пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з асноўнымі дасягненнямі беларускай літаратуры і сучаснымі тэндэнцыямі яе развіцця;выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Чжан Хуншань распавёў пра параўнальнае вывучэнне беларускага і кітайскага фальклору. Для удзельнікаў семінара адбылася экскурсія ў кабінет-музей беларускай традыцыйнай культуры філалагічнага факультэта БДУ.
Таксама ўдзельнікі семінара наведалі кніжную выставу "Культура Беларусі", якую падрыхтаваў аддзел абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Для замежных гасцей выступіў фальклорна-этнаграфічны студэнцкі гурт "Багач" (мастацкі кіраўнік- І.В.Казакова).Кітайскія вучоныя распавялі пра сваю вялікую цікавасць да нашай краіны, да яе народа, да беларускіх культурных традыцый .Падчас работы семінара абмяркоўваліся шляхі далейшага навуковага супрацоўніцтва.








BY 
