Сэрвісы

Сустрэча з даследчыкам Бібліі Скотам Кэралам

19 кастрычніка кафедрай класічнай філалогіі была арганізавана сустрэча з даследчыкам старажытных рукапісаў Скотам Кэралам. Скот Кэрал – доктар філасофіі (PhD), спецыяліст у галіне біблейскай гісторыі, кіраўнік арганізацыі «Група даследавання рукапісаў» (ЗША). Менавіта дзякуючы яго невычэрпнаму энтузіязму ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся ўнікальны выставачны праект «Беларусь і Біблія».

Падчас свайго выступлення, прысвечанага даследаванню ранніх доказаў дакладнасці Бібліі, доктар Кэрал падзяліўся ўнікальным шматгадовым досведам археалагічных і палеаграфічных даследаванняў.

Студэнты пачулі шмат захапляльных гісторый пра незвычайныя абставіны знаходжання старажытных рукапісаў. Прысутных вельмі ўразіў аповед пра прысягу сёстраў Агнес Люіс і Маргарэт Гібсан, дзякуючы якім былі знойдзены многія тэксты Каірскай генізы. Доктар Скот Кэрал распавёў, як ён сам дастаў фрагмент біблейскага тэксту з маскі старажытнаегіпецкай муміі. Студэнты і выкладчыкі з першых вуснаў пачулі пра сучасныя метады расшыфроўкі старажытных палімпсестаў.

Гэта была асаблівая падзея: на філалагічным факультэце БДУ былі прадэманстраваны фота рэдкіх папірусаў, якія яшчэ не апублікаваныя для сусветнай навуковай супольнасці.

Напрыканцы сустрэчы студэнты скарысталіся магчымасцю патрымаць у руках сапраўдны экзэмпляр трохсотгадовай Торы.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.