18 кастрычніка 2018 г. на філалагічным факультэце прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму
«Традыцыі беларускага народа: шлях праз стагоддзі. Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь»
З дакладам па матэрыялах Адзінага дня інфармавання выступіла старшы выкладчык кафедры тэорыі літаратуры С.І. Крылова. У сваім выступленні С.І. Крылова спынілася на ключавых напрамках палітыкі Беларусі ў сферы культуры, звярнула асаблівую ўвагу на мэты Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 ˗ 2020 гг. У дакладзе была звернута ўвага на статус беларускай мовы, асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі развіцця культуры Беларусі і рэалізацыю культурных праектаў у межах Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў пад знакам Года малой радзімы.
Падчас Адзінага дня инфармавання адбылася сустрэча калектыву з начальнікам Галоўнага ўпраўлення планавання, эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці БДУ М.К. Тарасевіч. Яна адказала на пытанні, якія тычацца фінансава-эканамічнага планавання дзейнасці філалагічнага факультэта БДУ.


BY 
