Сэрвісы

Адзіны дзень інфармавання

18 кастрычніка 2018 г. на філалагічным факультэце прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму

«Традыцыі беларускага народа: шлях праз стагоддзі. Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь»

З дакладам па матэрыялах Адзінага дня інфармавання выступіла старшы выкладчык кафедры тэорыі літаратуры С.І. Крылова. У сваім выступленні С.І. Крылова спынілася на ключавых напрамках палітыкі Беларусі ў сферы культуры, звярнула асаблівую ўвагу на мэты Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 ˗ 2020 гг. У дакладзе была звернута ўвага на статус беларускай мовы, асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі развіцця культуры Беларусі і рэалізацыю культурных праектаў у межах Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў пад знакам Года малой радзімы.

Падчас Адзінага дня инфармавання адбылася сустрэча калектыву з начальнікам Галоўнага ўпраўлення планавання, эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці БДУ М.К. Тарасевіч. Яна адказала на пытанні, якія тычацца фінансава-эканамічнага планавання дзейнасці філалагічнага факультэта БДУ.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.