Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 21 па 28 лютага 2019 г. праводзіць Тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Праграма Тыдня беларускай мовы
21 лютага 2019 г., чацвер,
1245 – 1415
(аўд. 304)
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДУ
Удзел прымуць:
кіраўніцтва ўніверсітэта і факультэта;
першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец;
намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па навукова-даследчай рабоце, доктар педагагічных навук Вольга Уладзіміраўна Зелянко;
паэт, празаік Анатоль Мікалаевіч Зэкаў;
узорны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Жалейка» ДУА «Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска «Зорка» (кіраўнік – Алёна Васільеўна Туміловіч);
ансамбль цымбалістаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Таццяна Глотава);
курсанты ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.
Літаратурна-музычная кампазіцыя ў выкананні студэнтаў і замежных стажораў філалагічнага факультэта «Я слаўлю мову як яднання дар …» распавядзе пра ролю роднай мовы ў полікультурным асяроддзі. Творчыя нумары прагучаць на мовах, якія прафесійна вывучаюцца ў БДУ.
22 лютага 2019 г., пятніца,
1245 – 1415
(аўд. 304)
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Філалогія і Я» з удзелам студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей «Беларуская філалогія», «Руская філалогія» і «Славянская філалогія». Студэнтаў чакаюць «Рэкламны», «Вітальны», «Паэтычны», «Эўрыстычны», «Крэатыўны», «Фразеалагічны», «Літаратурны», «Песенны», «Музычны» конкурсы.
25 лютага 2019 г., панядзелак,
1245 – 1405
(аўд. 307)
Лінгвістычна- дыскусійная гасцёўня на тэму
«Яны змаглі, а ТЫ зможаш?»
Філолаг і бізнес? Ці гэта не фантазія?
«НЕ!» – адказвае былая студэнтка філфака, а сёння дырэктар ТАА «Славянскія мовы і культуры» І. Р. Зімнева.
«НЕ!» – упэўнена кажуць студэнты 3 курса рамана-германскай і ўсходняй філалогій, натхнёныя дацэнтам кафедры тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі Л. І. Шумскай.
Маеш сумненні? Хочаш пераканацца? Прыходзь на фестываль бізнес-праектаў студэнтаў філалагічнага факультэта.
26 лютага 2019 г., аўторак,
1245 – 1405
(аўд. 47)
Беларускія прозвішчы: таямніцы паходжання і значэння
(прэзентацыя кнігі В. П. Лемцюговай, І. А. Гапоненка
«Корни наших фамилий/Карані нашых прозвішчаў» –
Мінск: Выдав. дом «Звязда», 2018. – 672 с.)
Да ўдзелу запрошаны:
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў;
ксёндз-магістр, пробашч Касцёла Святога Сымона і Святой Алены Уладзіслаў Завальнюк;
беларусавед Валянціна Карлаўна Раманцэвіч.
27 лютага 2019 г., серада,
1245 – 1415
(аўд. 304)
Дзень беларускага перакладу
«Дзе слова шукае Слова...»: замежная літаратура ў беларускіх перакладах
Удзел прымуць:
выкладчыкі кафедры замежнай літаратуры і выпускнікі-перакладчыкі з замежных моў філалагічнага факультэта БДУ;
вучні ДУА «СШ № 197» г. Мінска;
танцавальна-спартыўны клуб «Фаварыт» Першамайскага раёна г. Мінска (кіраўнік – Аляксандр Шаблоўскі).
Адбудзецца прэзентацыя кніг замежных аўтараў у перакладах на беларускую мову, да выдання якіх спрычыніліся супрацоўнікі і выпускнікі кафедры замежнай літаратуры ў якасці перакладчыкаў, аўтараў прадмоў, рэдактараў, мастакоў. Слухачам будзе прапанаваны агляд кніжных серый перакладной літаратуры і тэматычных інфармацыйных рэсурсаў.
28 лютага 2019 г., чацвер,
1245 – 1405
(аўд. 210)
Дзень беларускай дзяржаўнасці
Публічная лекцыя «Беларуская дзяржаўнасць: ад вытокаў да сучаснасці» вядомага беларускага гісторыка, археолага, грамадскага дзеяча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, прафесара Ігара Аляксандравіча Марзалюка.


BY 
