Сэрвісы

Аспірантка філфака атрымала стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сярод 18 аспірантаў БДУ, якія атрымалі стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год, ‒ Вольга Круглова, аспірантка кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта.

28 лютага на кафедры паспяхова прайшло першаснае абмеркаванне кандыдацкай дысертацыі В.В. Кругловай на тэму «Творчасць Янкі Лучыны ў кантэксце станаўлення беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя». У канцы мінулага года адбылася творчая камандзіроўка Вольгі Кругловай у Варшаўскі ўніверсітэт, яна плённа працавала ў замежных архівах і бібліятэках. На сёння аспірантка мае 26 навуковых публікацый, з іх ‒ 8 у рэцэнзаваных выданнях. В. Круглова брала ўдзел у 11 міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.