26 красавіка (пятніца) 2019 г. на філалагічным факультэце адбудуцца навуковыя чытанні, прысвечаныя 70-годдзю з дня нараджэння прафесара Любові Адамаўны Антанюк.
Тэматыка навуковых чытанняў:
- • Навуковая спадчына Л. А. Антанюк;
- • Тэрміналогія беларускай мовы: стан, даследаванне, перспектыўныя напрамкі развіцця;
- • Спецыяльная лексіка беларускай мовы: сучасны стан і гісторыя фарміравання;
- • Метадычныя аспекты выкладання спецыяльнай лексікі беларускай мовы ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
Запрашаем усіх зацікаўленых!
Больш падрабязная інфармацыя тут


BY 
