15 красавіка на філалагічным факультэце прайшоў адкрыты конкурс дэкламацыі антычнай паэзіі «Ad Melpomenen» («Да Мельпамены»), арганізаваны кафедрай класічнай філалогіі.
Конкурс дэкламацыі сабраў аматараў антычнай паэзіі: у ім прынялі ўдзел амаль сорак чалавек. Тут былі і малодшыя школьнікі, і вучні больш сталага ўзросту, і студэнты амаль усіх спецыяльнасцей філалагічнага факультэта БДУ. У атмасферы сяброўства і нязмушанасці ўдзельнікі конкурсу дэманстравалі свае таленты: на філалагічным факультэце можна было пачуць і гекзаметры Гамера на старажытнагрэчаскай, беларускай і рускай мовах, і вершы на латыні, і шмат цудоўных перакладаў. Пераадольваючы нясмеласць, канкурсанты чыталі свае ўласныя творы, адухоўленыя Антычнасцю. Журы, у склад якога ўвайшлі загадчык кафедры класічнай філалогіі В. Г. Пракапчук, дацэнт К. А. Тананушка, дацэнт Я. У. Прыстаўка, ст. выкладчык Ю. А. Сядзініна-Баркоўская, ст. выкладчык Д. Г. Мінкевіч, выкладчык А. У. Давыдава, пасля працяглага абмеркавання назвала імёны пераможцаў. А гэта:
у намінацыі «Арыгінал» (дэкламацыя арыгінальнага антычнага паэтычнага твора на лацінскай ці старажытнагрэчаскай мове) – Марыя Кузняцова (3 курс, «Руская філалогія», дыплом I ступені), Мікіта Варанцоў (2 курс, «Класічная філалогія», дыплом II ступені), Вікторыя Янушкевіч (1 курс, «Славянская філалогія», дыплом III ступені);
у намінацыі «Літаратурны пераклад» (дэкламацыя літаратурнага перакладу антычнага паэтычнага твора на беларускую ці рускую мову) – Яніна Ждановіч (5 клас, ДУА «Сярэдняя школа №70», дыплом I ступені), Дар’я Вераб’ёва (1 курс, «Руская філалогія», дыплом II ступені), Валерыя Міцкун (2 курс, «Рамана-германская філалогія», дыплом III ступені), Лізавета Шаховіч (1 курс, «Славянская філалогія», дыплом III ступені);
у намінацыі «Уласны пераклад» (дэкламацыя ўласнага перакладу антычнага паэтычнага твора) – Марыя Кузняцова (3 курс, «Руская філалогія», дыплом I ступені);
у намінацыі «Аўтарскі тэкст» (дэкламацыя ўласнага паэтычнага твора на антычную тэматыку) – Марыя Кузняцова (3 курс, «Руская філалогія», дыплом I ступені), Марыя Пятрэнка (1 курс, «Беларуская філалогія», дыплом II ступені), Дар’я Талалаева (1 курс, «Беларуская філалогія», дыплом III ступені);
у намінацыі «Фрыстайл» (дэкламацыя літаратурнага паэтычнага твора на антычную тэматыку) – Андрэй Мудрак (1 клас, ДУА «НПК “Дзіцячы садок – Пачатковая школа № 468 г. Мінска”», дыплом I ступені), Яна Пруднікава (7 клас, ДУА «Сярэдняя школа № 66», дыплом II ступені), Паліна Чэпік (10 клас, ДУА «Сярэдняя школа № 66», дыплом III ступені).
Прыз глядацкіх сімпатый за лепшы відэаролік (https://youtu.be/s0YPNyyoiHI) атрымаў Андрэй Мудрак (1 клас, ДУА «НПК “Дзіцячы садок – Пачатковая школа № 468 г. Мінска”»).
Кафедра класічнай філалогіі шчыра дзякуе ўсім удзельнікам конкурсу і чакае таленавітых аматараў антычнай паэзіі ў наступным годзе! Асаблівую падзяку за дапамогу ў арганізацыі конкурсу кафедра выказвае Наталлі Іванаўне Вернікоўскай, настаўніцы рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 66».


















BY 
