11 кастрычніка 2019 г. у 12.45 на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 210) адбудзецца адкрытая лекцыя «Актуальныя праблемы сучаснай рускай арфаграфіі» Уладзіміра Маркавіча Пахомава.
Уладзімір Маркавіч Пахомаў – кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік аддзела культуры рускага маўлення Расійскай акадэміі навук, член Арфаграфічнай камісіі Расійскай акадэміі навук, член Экспертнага савета Татальнай дыктоўкі, галоўны рэдактар партала «Грамота.ру».
Вядомы расійскі вучоны раскажа, што такое пісьменнасць і непісьменнасць, пра слабыя месцы, якія існуюць у сучасным рускім правапісе, а таксама пра важнасць пісьменнасці ў лічбавую эпоху.
Запрашаюцца ўсе, каму цікавыя пытанні сучаснай арфаграфіі, пытанні маўленчых норм і жывога развіцця сучаснай рускай мовы.
Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне (8017) 328-62-85, кафедра рускай мовы.


BY 
