Доктар філалагічных навук прафесар Іосіф Абрамавіч Сцярнін прачытае адкрытыя лекцыі на філалагічным факультэце БДУ.
Прафесар І. А. Сцярнін – дырэктар Цэнтра камунікатыўных даследаванняў Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства і стылістыкі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, член савета Расійскай псіхалінгвістычнай асацыяцыі, старшыня Варонежскай асацыяцыі экспертаў-лінгвістаў, член міжнароднай прагмалінгвістычнай асацыяцыі.
Сфера навуковых інтарэсаў прафесара І. А. Сцерніна – тэорыя мовы, тэорыя маўленчай камунікацыі, кантрастыўная лінгвістыка, кагнітыўная лінгвістыка, маўленчае ўздзеянне, камунікатыўныя паводзіны народаў свету, псіхалінгвістыка, мова і мысленне, лінгвакрыміналістыка, псіхалінгвістычная лексікаграфія.
Тэмы і расклад лекцый:
- Псіхалінгвістыка і семантыка – 17 кастрычніка 12.45, аўд. 304.
- Стасункі з мужчынамі і жанчынамі – 17 кастрычніка 14.25, аўд. 304.
Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!


BY 
