ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы літаратуразнаўцы і фалькларыста.
З намі вы зможаце:
- пашырыць свае веды па асновах тэорыі літаратуры і фалькларыстыкі: даведацца пра тое, як пішуцца творы, які свет чароўнай казкі, ці могуць творы пра вайну быць вясёлымі, што зробіць мастацкі пераклад зразумелым і цікавым, з чаго складаецца літаратурны твор і шмат іншага;
- пазнаёміцца з літаратурамі славянскіх краін (сербскай, славацкай, чэшскай, балгарскай, украінскай);
- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай са спецыяльнасцямі «Беларуская філалогія», «Руская філалогія», «Славянская філалогія».
НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.
УВАГА! Навучэнцам, якія паспяхова прайшлі навучанне ў Школе юнага літаратуразнаўца і фалькларыста, будуць уручаны сертыфікаты.
КАЛІ: 1 раз у месяц па чацвяргах згодна з раскладам. У раскладзе магчымы змены.
ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 53) або дыстанцыйна (спасылка ў раскладзе).
Каб стаць вучнем Школы юнага літаратуразнаўца і фалькларыста, неабходна:
- запоўніць форму рэгістрацыі;
- для наведвання вочных заняткаў бацькам (законным прадстаўнікам) трэба дадаткова запоўніць заяву на папяровым носьбіце (спасылка для запампоўкі бланка) і перадаць куратару-валанцёру школы.
ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ
1. Займальна аб кампазіцыі: што вы ведаеце аб тым, з чаго складаецца літаратурны твор? Сюжэт і як ён развіваецца, канфлікт і яго віды, навошта патрэбныя эпіграфы і якая роля назвы твора – пра гэта (і не толькі) « раскажа» Яе Вялікасць Кампазіцыя.
2. Жаночая літаратура: "true" ці "false"? Літаратура для жанчын ці створаная жанчынамі-пісьменнікамі, хто героі/гераіні гэтых твораў і ці ёсць мужчынская літаратура – вось асноўныя пытанні, якія будуць закрануты на занятку.
3. Творчыя сувязі М. Танка і кітайскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Гэта аповед пра тое, як М. Танк пазнаёміўся з Кітаем і як кітайскія чытачы адгукнуліся на творчасць беларускага паэта, калі там з'явіліся пераклады яго твораў.
4. Вясёлая кніга пра вайну: раман чэшскага пісьменніка Я.Гашэка «Прыгоды бравага салдата Швейка». Ці можа аповед пра вайну быць вясёлым? На гэтае пытанне адказвае самы вядомы раман чэшскага пісьменніка Я.Гашэка.
5. Інтэгратыўная фалькларыстыка: фантом ці рэальнасць? Што такое інтэгратыўнасць і фалькларыстыка і колькі цікавых фактаў хаваецца за гэтымі незвычайнымі назвамі – пра ўсё гэта даведаецеся з лекцыі.
6. Шматаблічная фантастыка. Папулярна пра багаты свет фантастычнай літаратуры, яе віды, жанры і вобразы.
7. Мастацкі свет чароўнай казкі. Паспрабуем трапіць у таямніцы яе мастацкага свету. Адкажам на пытанне: чаму казкі ва ўсе часы цікавыя не толькі дзецям, але і дарослым?
8. 8. Гісторыя пісьменніцкіх псеўданімаў і крыптанімаў: чаму, навошта, як. Знаёмства з “закуліссем” стварэння твора.
9. Творчая фантазія пісьменніка: простымі словамі аб таямніцах пісьменніцкай працы. Займальна і даступна пра асаблівасці пісьменніцкай працы: адкуль бярэцца творчая фантазія, як прыходзіць натхненне…
10. "Маленькія людзі з ранімымі сэрцамі": хто яны? Шукаем адказ у А.Пушкіна, Н.Гогаля, Ф.Дастаеўскага, А.Чэхава. Аб адной з самых цікавых і актуальных тэм у рускай літаратуры.
Выкладчыкі:
заг. кафедры, дацэнт Т.А. Марозава,
дацэнт А.У. Прыемка
дацэнт А.У. Вострыкава,
дацэнт С.В. Шамякіна,
дацэнт Т.В. Лук'янава,
дацэнт І.І.Шматкова,
старшы выкладчык С.І. Крылова,
выкладчык В.С.Дзянісенка.
Адказны арганізатар Школы юнага літаратуразнаўца і фалькларыста – Марозава Таццяна Анатольеўна, загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 17 350-21-76 ці па электроннай пошце


BY 
