Ва Ўніверсітэце выпрацаваны комплекс захадаў для забеспячэння бесперапыннага адукацыйнага працэсу і прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, у тым ліку каронавіруса.
Прынята рашэнне кіраўніцтва БДУ:
- перанесці лекцыі на больш позні тэрмін, больш актыўна выкарыстоўваць іншыя формы правядзення заняткаў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі;
- праводзіць КСР і кансультацыі, у тым ліку індывідуальныя.
Заняткі не адмяняюцца і не плануецца поўны пераход на дыстанцыйнае навучанне.
Па ўсіх пытаннях арганізацыі вучэбнага працэсу неабходна звяртацца ў дэканаты факультэтаў.
У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый ва ўніверсітэце прымяняюцца наступныя захады:
- абмежавана наведванне ўсіх студэнцкіх інтэрнатаў, акрамя асоб, якія ў іх пражываюць;
- у месцах масавага збору людзей, холах і санвузлах усталяваны дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук;
- павялічана перыядычнасць дадатковай апрацоўкі памяшканняў факультэтаў і інтэрнатаў з выкарыстаннем сродкаў дэзінфекцыі;
- ва ўсіх навучальных карпусах, інтэрнатах размешчаны дадатковыя інфармацыйныя стэнды па прафілактыцы каронавіруса;
- уведзены абмежаванні на правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Звяртаемся да вас з просьбай больш уважліва ставіцца да свайго стану здароўя і здароўя блізкіх.



BY 
