Сэрвісы

«Філфакалогія-Філфакаграфія»

Конкурс «Філфакалогія-Філфакаграфія» на найлепшую рэкламу філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта штогод праводзіцца сярод студэнтаў 4 курса беларускага аддзялення. Аўтарам канцэпцыі з'яўляецца дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы К.П. Любецкая. Ініцыятыва правядзення спаборніцтва падтрымана ў 2005 г. студэнтамі і намеснікам дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях філалагічнага факультэта дацэнтам С.А. Важнікам. З гэтага часу «Філфакалогія-Філфакаграфія» традыцыйна арганізуецца ў фае корпуса на К. Маркса, 31.

Удзельнікі мерапрыемства рыхтуюць паведамленні пра сваё студэнцкае жыццё і навучанне на філалагічным факультэце ў адпаведнасці з заканамернасцямі жанру рэкламы. Конкурс, як правіла, доўжыцца два тыдні, на працягу якіх кожны жадаючы можа азнаёміцца з усімі арыгінальнымі праектамі і аддаць свой голас за работу, якую лічыць найлепшай па афармленні, зместавым і колеравым рашэнні.

Запрашаем да ўдзелу ў галасаванні з 1 па 15 снежня 2008 года!!!

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.