Сэрвісы

ВІРТУАЛЬНАЯ ЛЕКЦЫЯ «ЭМІГРАНТКА, ПІСЬМЕННІЦА, ДАМА: ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ НАДЗЕІ ГАРАДЗЕЦКАЙ»

19 сакавіка 2021 г. у межах Школы юных філолагаў для яе ўдзельнікаў, а таксама для студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на платформе Zoom была праведзена віртуальная лекцыя з прэзентацыяй «Эмігрантка, пісьменніца, дама: жыццё і творчасць Надзеі Гарадзецкай».

Арганізавалі мерапрыемства загадчыца кафедры рускай літаратуры дацэнт Людміла Леанідаўна Аўдзейчык і дацэнт Людміла Віктараўна Камлюк-Ярашэнка. Падрыхтавала і прачытала лекцыю-прэзентацыю дацэнт Таццяна Пятроўна Сідарава.

Занятак атрымаўся атмасферным і пазнавальным. Таццяна Пятроўна распавяла слухачам пра вяртанне ў рускую культуру і літаратуразнаўства імя забытай пісьменніцы Рускага замежжа, літаратурнага крытыка, журналіста, багаслова Надзеі Данілаўны Гарадзецкай (1901–1985).

65 гадоў свайго жыцця пісьменніца правяла ў эміграцыі. Лектар расказала пра жыццёвыя перыпетыі Надзеі Гарадзецкай, якая, страціўшы родных у натоўпе бежанцаў з Крыма пасля эвакуацыі ў 1920 годзе, апынулася ў адзіноце. Югаславія, Македонія, Францыя, Велікабрытанія – маршруты гераіні. Сіла духу, моцная вера, падтрымка настаўнікаў і сяброў, сярод якіх – М. Бярдзяеў, архімандрыт Леў (Жылле), Б. Зайцаў, А. Купрын, дазволілі ёй прайсці шлях ад пасудамыйкі і пачаткоўкі-белетрысткі ў Парыжы да багаслова Оксфардскага ўніверсітэта (Н. Д. Гарадзецкая – першая жанчына-багаслоў Оксфарда) і прафесара Ліверпульскага ўніверсітэта, загадчыцы кафедры славістыкі, літаратурнага крытыка, пісьменніка.

Слухачы пазнаёміліся з мастацкай спадчынай Гарадзецкай: тры раманы, сотні апавяданняў і нарысаў; а таксама з яе рэлігійна-літаратурнымі працамі: «The humiliated Christin modern Russian thought» («Зняважаны Хрыстос у сучаснай рускай думцы» (Лондан, 1938 г.) і «Saint Tikhon Zadonsky, Inspirerof Dostoevsky» («Свяціцель Ціхан Задонскі, натхняльнік Дастаеўскага» (Лондан, 1951 г.), якія мелі істотнае значэнне ў справе місіі Праваслаўя на Захадзе.

Пачынаючыя філолагі з цікавасцю даведаліся пра тое, як дацэнт Т. П. Сідарава адкрыла для сябе імя Надзеі Гарадзецкай, ажыццявіўшы пераклад з англійскай мовы яе манаграфіі «The humiliated Christin modern Russian thought».

Сярод слухачоў былі замежныя магістранты, якія таксама пакінулі станоўчыя водгукі на лекцыю. Падобныя заняткі не толькі пашыраюць далягляд навучэнцаў, падтрымліваюць цікавасць да рускай літаратуры, але і, безумоўна, стымулююць іх навукова-даследчую дзейнасць.

Усе ахвотныя пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Надзеі Данілаўны Гарадзецкай могуць зрабіць гэта, калі пяройдуць па спасылцы https://us02web.zoom.us/rec/play/FJT6TZ5G4843v_KdGUI9GP-mta3jY7Jo-S-FLEcLJRUJ9aVhnyBf8wVoBlHkf6kw_7h4YPDYdcFLMROE.93WiEEkP4W33XlKk

gorodetskaya2

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.