Сэрвісы

Міжнародны навуковы круглы стол «Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя і сучасны стан»

21 мая 2021 г. кафедра кітайскай філалогіі праводзіць Міжнародны навуковы круглы стол “Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя і сучасны стан”, прысвечаны 100-годдзю БДУ, 20-годдзю выкладання кітайскай мовы на філалагічным факультэце, 10-годдзю кафедры кітайскай філалогіі.

У рабоце навуковага форуму прымуць удзел больш за 50 навукоўцаў, выкладчыкаў, магістрантаў і студэнтаў з Рэспублікі Беларусь, Кітайскай Народнай Рэспублікі і іншых краін у наступных тэматычных секцыях: “Беларуска-кітайскія моўныя сувязі: гісторыя, сучасны стан і перспектывы”, “Беларуска-кітайскія літаратурныя сувязі: нацыянальнае і ўніверсальнае”, “Беларуска-кітайскі дыялог культур”, “Адукацыйны дыялог: тэорыя і практыка”.

З  праграмай Міжнароднага навуковага круглага стала можна пазнаёміцца тут.

Па выніках пасяджэнняў Міжнароднага навуковага круглага стала “Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя і сучасны стан” будзе апублікаваны зборнік навуковых прац.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.