Сэрвісы

Прадстаўнікі філалагічнага факультэта на Дошцы гонару БДУ

17 мая 2021 года ў двары галоўнага корпуса БДУ адбылася ўрачыстая цырымонія абнаўлення Дошкі гонару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Па традыцыі на Дошку гонару кожны год заносяцца імёны і фотаздымкі супрацоўнікаў і навучэнцаў БДУ. Такога гонару ўдастойваюцца за заслугі і дасягненні ў адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай, кіраўніцкай і спартыўнай дзейнасці.

У гэтым годзе з ліку супрацоўнікаў і студэнтаў філалагічнага факультэта гэтага гонару ўдастоены дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Кароткі Уладзімір Георгіевіч, студэнтка 4 курса спецыяльнасці “Усходняя філалогія”, старшыня Творчага саюза Еўтушкевіч Анастасія і студэнт 5 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (англійская) філалогія” Дзегцярэнка Міхаіл.

Ганарымся Вамі і жадаем поспехаў у далейшай працоўнай, вучэбнай і творчай дзейнасці.

Короткий Владимир Георгиевич

Евтушкевич Анастасия Викторовна

Дегтяренко Михаил Олегович

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.