Сэрвісы

Філфакаўскі ўнёсак у беларускую кітаістыку

Кафедра кітайскай філалогіі віншуе Баравіка Мікіту Андрэевіча, студэнта пятага курса спецыяльнасці «Усходняя філалогія», з выхадам у свет зборніка перакладаў выбраных вершаў Сяо Шуэя (肖水). Дадзенае выданне стала вынікам крапатлівай працы маладога перакладчыка і сведчыць аб высокім узроўні прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў, якія вывучаюць мову, літаратуру і культуру Паднябеснай на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У кнігу перакладаў вершаў кітайскага паэта ўвайшло больш за 200 лірычных твораў з трох зборнікаў паэзіі, якія атрымалі заслужанае прызнанне ў КНР. Як пазначана ў анатацыі да выдання, Сяо Шуэй вядомы як аўтар ініцыятывы “вяртання з Кітая ў Кітай”, які прадпрымае спробу з дапамогай кітайскай мовы, якая адчула ўплыў заходніх моў і культуры, ажывіць і рэканструяваць класічны жанр “танскіх чатырохрадковікаў”. Кітайскі паэт з’яўляецца таксама стваральнікам жанру “апавядальных вершаў”, пашыраючы тым самым у ХХІ стагоддзі магчымасці паэтычных форм.

Пераклады Мікіты Баравіка ўпершыню на постсавецкай прасторы ў такім фармаце і аб’ёме прэзентуюць рускамоўнаму чытачу творчасць Сяо Шуэя.

Кніга перакладаў вершаў Сяо Шуэя будзе, безумоўна, запатрабавана студэнтамі-кітаістамі, выкладчыкамі, літаратуразнаўцамі і ўсімі, хто цікавіцца сучаснай паэзіяй Паднябеснай.

Кафедра кітайскай філалогіі запрашае на прэзентацыю кнігі вершаў Сяо Шуэя «Выбранае» і сустрэчу з перакладчыкам Мікітам Баравіком, якія адбудуцца 5 кастрычніка 2021 г. а 14.30 на філалагічным факультэце БДУ (аўдыторыя 47).

 Cover2 Боровик

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.