Сэрвісы

ХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай»

28–29 кастрычніка на філалагічным факультэце адбудзецца ХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай», прысвечаная 100-годдзю БДУ і 90-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі, прафесара Алега Антонавіча Лойкі. На ўдзел у канферэнцыі пададзена звыш 120 заявак. Удзельнікі канферэнцыі – вучоныя і даследчыкі з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа: Расіі, Украіны, Балгарыі, Польшчы, Славакіі і інш.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях будуць асветлены актуальныя пытанні тэорыі, гісторыі і паэтыкі літаратуры, кампаратывістыкі, літаратурных сувязей і кантактаў, мастацкага перакладу, нацыянальнага і сусветнага літаратурнага працэсу, сучаснай паэзіі і прозы, развіцця жанраў і стыляў, праблемы аўтара і літаратурнага героя, літаратурнай і моўнай адукацыі, інавацыйнай адукацыі і інш.

У сувязі з неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыяй канферэнцыя будзе праводзіцца дыстанцыйна.

З праграмай навуковай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.