Сэрвісы

Вынікі IV Міжнароднай Універсіяды па італьянскай мове

На філалагічным факультэце 18–22 кастрычніка адбыўся міжнародны тур IV Універсіяды па італьянскай мове. Універсіяда арганізавана кафедрай раманскага мовазнаўства ў супрацоўніцтве з асацыяцыяй выкладчыкаў замежных моў ANILS. Для ўдзелу ў мерапрыемстве сёлета зарэгістраваліся больш за 30 выкладчыкаў-экзаменатараў з 24 універсітэтаў 11 краін (Алжыр, Беларусь, Бразілія, Іарданія, Ізраіль, Іспанія, Італія, Літва, Латвія, Расія, Украіна). У вочнай і завочнай форме ў розных універсітэтах прынялі ўдзел каля 500 студэнтаў, якія вывучаюць італьянскую мову. Сярод студэнтаў філалагічнага факультэта лепшыя вынікі ў катэгорыі A2 паказалі студэнты рамана-германскага аддзялення Вікторыя Сямчонак і Ксенія Хамцэвіч, у катэгорыі В1 – Марына Верабей, Дар’я Процак, у катэгорыі В2 – Яніна Аляксеенка і Святлана Пяхота, у катэгорыі С1 – Канстанцін Лазоўскі, Марыя Кудаш, Дзіяна Давыдзенка.

 2021 10 27 13 01 16 767

2021 10 27 13 01 17 710

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.