Сэрвісы

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова, культура, творчасць у трансдысцыплінарным вымярэнні: традыцыі і інавацыі»

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова, культура, творчасць у трансдысцыплінарным вымярэнні: традыцыі і інавацыі», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара Веранікі Мікалаеўны Тэлія і 100-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылася 22–24.10.2021 г. на філалагічным факультэце БДУ (праграма канферэнцыі).

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі тры буйнейшыя цэнтры адукацыі і навукі Беларусі і Расіі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт); Інстытут мовазнаўства Расійскай акадэміі навук; Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава (філалагічны факультэт).

Навуковая канферэнцыя аб’яднала 130 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кітая, Іспаніі, Украіны, Германіі, Італіі, Польшчы, Латвіі, Арменіі, якія прадстаўлялі 55 устаноў вышэйшай адукацыі і навукі.

На канферэнцыі абмяркоўваўся вельмі шырокае кола праблем, якія стаяць сёння перад філалагічнай навукай: лінгвакрэтыўнасць, моўная норма, метадалогія лінгвакультуралагічнага падыходу да знакаў мовы, суадносіны ўніверсальнага і культурна-спецыфічнага ў фразеалогіі і ў мове ў цэлым, культурна-маркіраваныя рысы тэксту, дыскурсу, маўленчых паводзін, праблемы сучаснай лексікаграфіі. Даклады, якія прагучалі, і дыскусіі наглядна прадэманстравалі паспяховую інтэграцыю асобных навуковых школ і нацыянальных навуковых традыцый, а таксама плённае ўзаемадзеянне даследчыкаў, якія працуюць у сумежных навуковых напрамках і розных міждысцыплінарных навуках – у традыцыйнай лінгвістыцы, этналінгвістыцы, лінгвакультуралогіі, псіхалогіі, псіхалігвістыцы.

Канферэнцыя праходзіла ў гібрыдным вочна-дыстанцыйным фармаце. На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступілі:

Сафонаў Васіль Рыгоравіч ‒ прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;

Кібрык Андрэй Аляксандравіч ‒ дырэктар Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, прафесар;

Ліпгарт Андрэй Аляксандравіч ‒ дэкан філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, доктар філалагічных навук, прафесар;

Важнік Сяргей Аляксандравіч ‒ дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Пленарныя даклады прадставілі вядучыя вучоныя розных краін:

Рафаэль Гусман Тырада – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры грэцкай і славянскай філалогіі Гранадскага ўніверсітэта (Іспанія);

Бяляеўская Алена Георгіеўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры лексікалогіі англійскай мовы факультэта англійскай мовы Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;

Дзем’янкоў Валерый Закіевіч – загадчык аддзела тэарэтычнага і прыкладнога мовазнаўства, кіраўнік Навукова-адукацыйнага цэнтра тэорыі і практыкі камунікацыі імя Юрыя Сяргеевіча Сцяпанава, галоўны навуковы супрацоўнік сектара тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук;

Макіенка Валерый Міхайлавіч – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры славянскай філалогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Валодзіна Таццяна Васільеўна – доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск);

Задворная Алена Генадзьеўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;

Рабесон Марыя Давідаўна – навуковы супрацоўнік лабараторыі псіхалогіі працы факультэта псіхалогіі МДУ імя М.В. Ламаносава;

Мячкоўская Ніна Барысаўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства і кафедры класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Лявіцкі Андрэй Эдуардавіч – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры лінгвістыкі, перакладу і міжкультурнай камунікацыі, намеснік дэкана факультэта замежных моў і рэгіёназнаўства па навуковай рабоце МДУ імя М.В. Ламаносава;

Зыкава Ірына Уладзіміраўна – доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік сектара тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук;

Мед Наталля Рыгораўна  – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры раманскай філалогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчыца іспанскага аддзялення;

Красных Вікторыя Уладзіміраўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры агульнай тэорыі славеснасці (дыскурсу і камунікацыі) філалагічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, ганаровы прафесар Хэйлунцзянскага ўніверсітэта (г. Харбін) і Шанхайскага ўніверсітэта замежных моў;

Чарнейка Людміла Алегаўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава;

Важнік Сяргей Аляксандравіч – кандыдат філалагічных навук, дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Лю Цзюань – доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар Навукова-даследчага цэнтра Расіязнаўства Пекінскага педагагічнага ўніверсітэта (КНР);

Мальцэвіч Таццяна Васільеўна – кандыдат педагагічных навук, намеснік дэкана філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Цзян Хун – доктар філалагічных навук, прафесар, дэкан факультэта рускай мовы і літаратуры Інстытута замежных моў Фуданьскага ўніверсітэта (Шанхай, КНР);

Гутоўская Марына Сцяпанаўна – кандыдат філалагічных навук, загадчыца кафедры англійскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Лю Хун – доктар філалагічных навук, прафесар, рэктар Даляньскага ўніверсітэта замежных моў (КНР).

Падчас канферэнцыі былі арганізаваны пасяджэнні круглага стала «Найноўшыя тэндэнцыі ў лексікаграфіі: аўтар, тэкст, мова, культура» і васьмі секцый: «“Мова” культуры і лінгвакультурная ідэнтычнасць», «Лінгвакультурныя працэсы і сучасныя формы камунікацыі», «Лінгвакрэатыўнасць і “мова” культуры», «Метафара, фразеалогія, семантыка», «Разнастайнасць моў і культур у сучасным свеце», «Мовы і дыскурсы ў лінгвакультурным вымярэнні», «Сучасныя даследаванні мовы і культуры».

Зборнік тэзісаў канферэнцыі «Мова, культура, творчасць у трансдысцыплінарным вымярэнні: традыцыі і інавацыі = Language, Culture, Creativity in Transdisciplinary Dimensions: Traditions and Innovations» (тэзісы на рускай і беларускай мовах, а таксама на англійскай для інтэрнацыяналізацыі зборніка) размешчаны паартыкульна ў Электроннай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: https://elib.bsu.by/handle/123456789/270047. Зборнік канферэнцыі дададзены таксама ў РІНЦ: https://elibrary.ru/item.asp?id=46651854.

IMG 20211022 101040

IMG 20211022 115322

 IMG 20211022 124420

IMG 20211022 155114

  5453951031437276616 121

photo 2021 10 27 10 51 48 

IMG 20211023 175430

Image

Рэсурсы

Image
Image