Сэрвісы

Падведзены вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу на лепшы дэвіз кафедры класічнай філалогіі

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты гістарычнага, філалагічнага, біялагічнага і хімічнага факультэтаў БДУ. Былі прапанаваны больш чым 90 яскравых і змястоўных дэвізаў, якія падкрэсліваюць важнасць вывучэння класічных моў і антычнай спадчыны, значнасць класічнай філалагічнай адукацыі ў сучасным свеце. Сярод прапанаваных варыянтаў былі як агульнавядомыя лацінскія выслоўі і іх перыфразы, так і ўласна-аўтарскія выказванні на лацінскай мове. Абраць з мноства дастойных варыянтаў адзіны было вельмі складана. Пасля доўгіх дэбатаў конкурсная камісія, у якую ўвайшлі супрацоўнікі кафедры класічнай філалогіі, адабрала пяць выслоўяў, што выйшлі ў фінал: Veritate, sapientia, labore ‘Ісцінай, мудрасцю, працай’ (Гапеева Кацярына, 1 курс, 16 гр.), Flamma scientiarum non tabescit ‘Полымя ведаў не згасае’ (Грэк Злата, 1 курс, 8 гр.), Multa renascentur, quae jam cecidere ‘Многае можа адрадзіцца з таго, што ўжо памерла’, Disce, ut intellegas ‘вучы, каб разумець’ (Дзянісейка Анжаліка, 1 курс, 16 гр.) і Vestigia semper adora ‘Заўсёды шануй сляды мінулага’ (Драгун Мацвей, 1 курс, 16 гр.).

Пераможцам конкурсу стала студэнтка 1-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» (16 гр.) Гапеева Кацярына з заяўленым дэвізам Veritate, sapientia, labore ‘Ісцінай, мудрасцю, працай’, які, на думку супрацоўнікаў кафедры, найбольш дакладна адлюстроўвае дух і каштоўнасці кафедры класічнай філалогіі.

Віншуем пераможцу і дзякуем усім удзельнікам конкурсу!

Картинка (1)

1635930692198 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.