Сэрвісы

Сустрэча з супрацоўнікамі РВУ «Літаратура і Мастацтва»

6 лютага 2009 года на філфаку БДУ адбылася сустрэча студэнтаў з супрацоўнікамі газеты “Літаратура і мастацтва”. У сустрэчы прынялі ўдзел Леанід Міхайлавіч Галубовіч, Янка Лайкоў, Ціхан Чарнякевіч. Леанід Галубовіч у сваім выступленні адзначыў, што “Літаратура і мастацтва” – гэта газета творчай інтэлігенцыі Беларусі. Вялікую ўвагу рэдакцыя надае сучаснаму літаратурнаму працэсу і таму лічыць, што аўтарскі актыў газеты павінны складаць маладыя аўтары. Л. Галубовіч звярнуўся да творчай філфакаўскай моладзі з просьбай не саромецца аддаваць свае творы ў газету. Лявону Міхайлавічу было зададзена шмат пытанняў з боку студэнтаў, на якія ён адказваў дасціпна і з гумарам.

Літаратурную старонку газеты філфакаўцам прэзентаваў Янка Лайкоў. Ён адзначыў, што амаль кожны зараз ужо вядомы сучасны малады беларускі паэт напачатку сваёй творчасці абавязкова меў публікацыю ў ЛіМе. А зараз, на думку Я. Лайкова, пішуць можа нават і больш чым раней, бо наш час спараджае адзіноту, ад якой чалавек хаваецца ў вершы. Такім чынам, сённяшняй таленавітай моладзі ёсць дзе публікаваць свае творы, а газета “Літаратура і мастацтва” ў сваю чаргу, каб заахвоціць маладых аўтараў, праводзіць на сваіх старонках літаратурныя конкурсы.       

Image

Рэсурсы

Image
Image