Сэрвісы

I Шаблоўскія чытанні

З 17 па 21 снежня 2021 года на кафедры замежнай літаратуры праходзілі I Шаблоўскія чытанні студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Навуковае мерапрыемства – даніна пашаны доктару філалагічных навук, прафесару Ірыне Вікенцьеўне Шаблоўскай. Мэта чытанняў – захаванне пераемнасці ў даследаванні сусветнай літаратуры, далучэнне маладога пакалення да навуковай школы І. В. Шаблоўскай, развіццё такіх літаратуразнаўчых кірункаў, як кампаратывістыка, беларуская літаратура ў сусветным кантэксце, нацыянальнае і ўніверсальнае, праблема іншасці і формы яе рэалізацыі ў літаратуры. На канферэнцыі былі прачытаны 63 даклады ў 9 секцыях. Мадэрацыя секцый ажыццяўлялася студэнтамі старэйшых курсаў і аспірантамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі адзначаны падзякай дэкана ў намінацыях «Першы крок у навуцы», «Мадэрацыя і вядзенне навуковай дыскусіі», «Актыўны ўдзел у навуковай дыскусіі», «Распрацоўка актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый», а таксама граматамі кафедры замежнай літаратуры. Па выніках працы канферэнцыі рыхтуецца зборнік навуковых артыкулаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.