Конкурс прафарыентацыйных відэапраектаў «Філалагічны факультэт у дружнай сям’і факультэтаў БДУ» пройдзе на філалагічным факультэце ў студзені ‒ лютым 2022 года. Арганізатарам конкурсу выступае кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
Конкурс відэапраектаў стартуе 5 студзеня 2022 года. Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю філалагічнага факультэта сярод вучнёўскай моладзі і абітурыентаў 2022 года. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты I‒V курсаў філалагічнага факультэта. Умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца стварэнне індывідуальных ці групавых відэапраектаў аб родным факультэце з наступным прадстаўленнем старшакласнікам ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях) г. Мінска і рэгіёнаў.
Прыём заявак ажыццяўляецца да 18 студзеня 2022 года па электроннай пошце
Палажэнне пра конкурс тут.
Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне: (8-017) 365 10 69 (кафедра англійскага мовазнаўства).