9 лютага 2022 года ў 11:15 на філалагічным факультэце БДУ (аўд.210) пройдзе круглы стол «Жанчыны-вучоныя Беларусі», прымеркаваны да Дня беларускай навукі і Міжнароднага дня жанчын і дзяўчынак у навуцы. Мерапрыемства таксама прысвечана Году гістарычнай памяці.
У рамках круглага стала адбудзецца прэзентацыя праекта «Мы нашай памяці верныя. Ваенна-патрыятычны турызм у Беларусі: маршруты для замежных і айчынных студэнтаў». Праект распрацаваны кабінетам-музеем беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ і Саюзам жанчын БДУ. Кіраўнік праекта – доктар філалагічных навук прафесар Ірына Казакова.


BY 
