Сэрвісы

Круглы стол «Жанчыны-вучоныя Беларусі»

9 лютага 2022 года ў 11:15 на філалагічным факультэце БДУ (аўд.210) пройдзе круглы стол «Жанчыны-вучоныя Беларусі», прымеркаваны да Дня беларускай навукі і  Міжнароднага дня жанчын і дзяўчынак у навуцы. Мерапрыемства таксама прысвечана Году гістарычнай памяці.

У рамках круглага стала адбудзецца прэзентацыя праекта «Мы нашай памяці верныя. Ваенна-патрыятычны турызм у Беларусі: маршруты для замежных і айчынных студэнтаў». Праект распрацаваны кабінетам-музеем беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ і Саюзам жанчын БДУ. Кіраўнік праекта – доктар філалагічных навук прафесар Ірына Казакова.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.