Сэрвісы

Віншуем з паспяховай абаронай!

11 лютага 2022 года на філалагічным факультэце адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі Аксаны Людвігаўны Хаецкай “Канцэпцыя паэтычнай творчасці ў літаратурнай спадчыне Р.У. Эмерсана, Г. Лангфэла, Э. По, У. Уітмэна, Э. Дыкінсан” па спецыяльнасці 10.01.03 літаратура народаў краін замежжа (амерыканская). Навуковы кіраўнік – загадчык кафедры замежнай літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ганна Міхайлаўна Бутырчык.

butyrchyk

16 лютага 2022 г. адбылася абарона дысертацыі Лі Лунь на тэму "Міжкультурны аспект літаратурна-перакладчыцкай дзейнасці (на матэрыяле кітайскай паэзіі)". Дысертацыя прадстаўлялася на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук (па спецыяльнасці 10.01.08 – Тэорыя літаратуры. Тэксталогія). Лі Лунь навучалася ў аспірантуры на кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Яе навуковым кіраўніком з’яўляецца доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Іванаўна Шамякіна.

Абарона дысертацыі праходзіла ў савеце па абароне дысертацый пры Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйнымі апанентамі па дысертацыі выступалі Якавенка Наталля Васільеўна (доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі) і Лапцёнак Ірына Браніславаўна (кандыдат філалагічных навук, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў).

Арганізацыяй, якая выконвала апаніраванне, з’яўляўся Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.

Абарона дысертацыі прайшла паспяхова, усе члены савета  прагаласавалі за прысуджэнне Лі Лунь вучонай ступені кандыдата філалагічных навук.

Віншуем з паспяховай абаронай Лі Лунь і яе навуковага кіраўніка прафесара Таццяну Іванаўну Шамякіну!

фото защиты 2

фото защиты 4

фото защиты 7

Image

Рэсурсы

Image
Image