Сэрвісы

Да Міжнароднага дня роднай мовы: студэнты 1-га курса спецыяльнасці “Класічная філалогія” чытаюць урыўкі з “Іліяды” ў перакладзе Б. Тарашкевіча

Браніслаў Тарашкевіч – беларускі філолаг, грамадскі дзеяч, перакладчык. Найбольш вядомая праца Тарашкевіча – “Беларуская граматыка для школ”, выдадзеная у 1918 г. Але пра Тарашкевіча – як знаўцу і выкладчыка лацінскай і старажытнагрэчаскай моваў, перакладчыка “Іліяды” – вядома значна менш. Таму сёлета, калі адзначаецца 130-годдзе з нараджэння Браніслава Адамавіча, кафедра класічнай філалогіі БДУ хоча раскрыць выбітнага беларуса менавіта з гэтага малавядомага боку.

Малады Тарас (так яго называлі сваякі і сябры) пазнаёміўся з класічнымі мовамі яшчэ ў Віленскай гімназіі, дзе (акрамя рускай, польскай, французскай і нямецкай) выкладаліся таксама старажытнагрэчаская і лацінская. У 1911 г. ён быў прыняты на гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Там на працягу чатырох гадоў вучыўся пад кіраўніцтвам такіх вядомых мовазнаўцаў, як Яўхім Карскі і Ян Бадуэн дэ Куртэнэ. Скончыўшы навучанне ў 1916 г., застаецца на кафедры рускай мовы і літаратуры прыват-дацэнтам і выкладае ўсё тыя ж старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы.

Ад перакладу “Іліяды” нам засталіся толькі І і ХХІІ песні, якія раней былі надрукаваныя ў часопісах. Менавіта з пасылам берагчы тое, што захавалася, і працаваць з надзеяй знайсці тое, што здаецца страчаным, студэнты 1-га курса спецыяльнасці “Класічная філалогія” запісалі чытанні “Іліяды” ў перакладзе Браніслава Тарашкевіча да Дня роднай мовы.

Image

Рэсурсы

Image
Image