4 мая 2022 года кафедрай гісторыі беларускай літаратуры праведзена некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных святу Вялікай Перамогі.
У гэты дзень адбылося ўскладанне кветак у Мемарыяльнай зале ў гонар Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі за вызваленне Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Плошча Перамогі).
Прафесар кафедры І. В. Казакова прачытала студэнтам 1 курса адкрытую лекцыю «Фальклор Вялікай Айчыннай вайны», у ходзе якой гаварылася пра ўвасабленне ў творах мужнасці і гераізму беларускага народа ў барацьбе з ворагам, пачуцця свабодалюбства і палымянай любові да роднага краю.
Увазе студэнтаў і выкладчыкаў філфака быў прапанаваны відэасалон «Беларусь памятае», дэманстравалася відэа, прагучалі словы тых, хто шануе памяць пра вайну.







BY 
