ПАД ЗНАКАМ ДНЯ ПЕРАМОГІ

4 мая 2022 года кафедрай гісторыі беларускай літаратуры праведзена некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных святу Вялікай Перамогі.

У гэты дзень адбылося ўскладанне кветак у Мемарыяльнай зале ў гонар Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі за вызваленне Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Плошча Перамогі).

Прафесар кафедры І. В. Казакова прачытала студэнтам 1 курса адкрытую лекцыю «Фальклор Вялікай Айчыннай вайны», у ходзе якой гаварылася пра ўвасабленне ў творах мужнасці і гераізму беларускага народа ў барацьбе з ворагам, пачуцця свабодалюбства і палымянай любові да роднага краю.

Увазе студэнтаў і выкладчыкаў філфака быў прапанаваны відэасалон «Беларусь памятае», дэманстравалася відэа, прагучалі словы тых, хто шануе памяць пра вайну.

IMG 0bd4542b6b4cba046dd2b434041cf444 V

IMG 80c2d0fbfd25cb9bc11519a5b429b2a7 V

IMG b82fc1e3027e0296fcc37ff5168e81a1 V

IMG 659bb3877dd78e888dfdb1bdae6db594 V

IMG fabf9f5039fc02922a24b209c075c558 V