Філалагічны факультэт БДУ далучыўся да агульнарэспубліканскага адкрытага ўрока «Историческая память – дорога в будущее!». Правёў яго ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка для школ і ВНУ нашай краіны.
Прысутнічаць у зале Палаца Незалежнасці ўдастоілася студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта, адказны Сакратар Студэнцкага Савета БДУ Анастасія Ляховіч.
Прамую трансляцыю ўрока дэманстравалі ў актавай зале філалагічнага факультэта, дзе для абмеркавання адкрытага ўрока сабраліся больш за дзвесце першакурснікаў-філолагаў.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся сакратар ГА «БРСМ» БДУ, выпускнік, а з 1 верасня выкладчык філалагічнага факультэта, Міхаіл Дзегцярэнка. Ён расказаў першакурснікам аб праектах, якія рэалізуюцца ГА «БРСМ» БДУ, накіраваных на захаванне і развіццё гістарычнай памяці.
Вынікі сустрэчы падвёў дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік.







BY

