Сэрвісы

Музейныя заняткі “Якой пуцінай вы пойдзеце, дні…”

Музейныя заняткі “Якой пуцінай вы пойдзеце, дні…”

22 верасня 2022 г. у рамках Тыдня беларускай мовы, а таксама ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, дацэнтам кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ірынай Шматковай было арганізавана наведванне Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа студэнтамі 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.

Студэнты з задавальненнем прынялі ўдзел у музейных занятках “Якой пуцінай вы пойдзеце, дні…”: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа”, падчас якіх не толькі пазнаёміліся з музейнымі экспанатамі (рукапісамі, кнігамі, фотаздымкамі, асабістымі рэчамі і інш.), цікавымі фактамі, звязанымі з жыццёвым і творчым шляхам паэта, але і задалі шмат пытанняў музейнаму супрацоўніку, а таксама самі адказвалі на пытанні музейшчыка. У ходзе заняткаў асаблівае захапленне студэнтаў выклікала відэаінсталяцыя парка М. Горкага часоў Якуба Коласа, лядоўня, гараж з макетам аўтамабіля, а таксама магутныя дубы, якія Якуб Колас пасадзіў у гонар сваіх сыноў.

Хацелася б, каб уражанні, атрыманыя студэнтамі падчас наведвання музея, натхнілі іх да далейшага вывучэння творчасці класіка беларускай літаратуры.

2022 09 22 16 22 39 745

2022 09 22 16 22 43 188

2022 09 22 16 22 44 224

2022 09 22 16 23 06 598

2022 09 22 16 23 25 747

Image

Рэсурсы

Image
Image