21 кастрычніка 2022 г. кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правяла IX Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Лінгвадыдактыка. Новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай». Фармат семінара дазволіў сабраць лепшых русістаў Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць рускую мову замежным студэнтам з вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Адкрыў семінар загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, дацэнт Лебядзінскі Сяргей Іванавіч. Даклад быў прысвечаны стратэгіям прадуцыравання і рэпрадуцыравання іншамоўнага маўлення. Была ўнесена прапанова стварэння аўтарскай школы стратэгічнай лінгвадыдактыкі.
З дакладамі, тэмы якіх ахоплівалі прыватныя і агульныя пытанні мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, выступілі ўдзельнікі семінара. Вялікую цікавасць ва ўсіх удзельнікаў выклікалі даклады і прэзентацыі Кожухавай Наталлі Ягораўны (БДМУ), Несцяровіч Вольгі Барысаўны (БДУКМ), Макаранка Наталлі Леанідаўны (БНТУ), Шыфрон-Барэйка Ірыт (БДУ), Раманенка Марыі Аляксееўны (БДУ), Праконінай Веры Уладзіміраўны (БДУ), Лебядзеўскай Таццяны Васільеўны (БДУ), Дуньковіч Жанны Аляксандраўны (БДУ) і інш.
У рамках семінара ажыццяўлялася работа 6 секцый:
- сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай;
- дыскурсіўны метад у навучанні рускай мове як замежнай;
- кагнітывізм ў навучанні рускай мове як замежнай;
- IT-падыходы да моўнай падрыхтоўкі;
- адукацыйныя стандарты ў выкладанні курса рускай мовы як замежнай;
- руская мова ў сучаснай адукацыйнай прасторы: тэндэнцыі і перспектывы.
Усяго ў рабоце семінара прынялі ўдзел 27 спецыялістаў у галіне лінгвадыдактыкі, тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі.
Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі адзначылі, што гэты фармат навуковай і метадычнай работы неабходны для далейшага развіцця беларускай метадычнай школы выкладання рускай мовы як замежнай.
Па выніках семінара будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў «Лінгвадыдактыка».






BY

