У гасцёўні "Дома Ваньковічаў" 18 сакавіка адбылася сустрэча студэнтаў факультэта з Аляксандрай Ваньковіч і яе мужам (Нью-Йорк, ЗША). Гэта яе продак у 5-м пакаленні – Эдвард Ваньковіч – дзвесце гадоў назад забудаваў сядзібу і паставіў дом, у якім зараз месціцца музей. Сюды і завітала Аляксандра, каб разам з групай студэнтаў аддзялення французскай філалогіі, скарыстаўшы чарадзейную сілу твораў мастацтва, перамясціцца ў ХІХ стагоддзе з яго этыкетам і высокімі памкненнямі, агменем пачуццяў і стрыманасцю эмоцый, з яго падзеямі і захапленнямі.
Аляксандра Ваньковіч не ўпершыню наведвае гістарычную радзіму, аднак размаўляць са студэнтамі на вучэбных занятках было для яе прыемнай нечаканасцю. Тым больш незвычайным было для яе сумеснае падарожжа ў ХІХ стагоддзе, і, зразумела, яно пакінула ў сэрцах і студэнтаў, і нашчадкаў былых гаспадароў сядзібы самыя цёплыя ўражанні.
Гэты іх прыезд у Беларусь быў звязаны з канферэнцыяй да 180-годдзя Эмерыка Гуттен-Чапскага (яе муж Эдуарда Аранда Гадлеўскі з'яўляецца нашчадкам гэтага рода).
{gallery}18-03-2009{/gallery}


BY 
