Сэрвісы

ІІ Шаблоўскія чытанні

ІІ Шаблоўскія чытанні

Кафедра замежнай літаратуры запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў да ўдзелу ў ІІ Шаблоўскіх чытаннях, што адбудуцца з 15 па 18 снежня ў змешаным фармаце. Плануецца праца наступных секцый:

  • «Мастацкі тэкст на скрыжаванні літаратуразнаўчых тэорый і метадалогій»;
  • «Актуальныя праблемы вывучэння класічнай літаратуры»;
  • «Кампаратыўныя, структурныя і іншыя даследаванні»;
  • «Посткаланіяльная і амерыканская літаратура»;
  • «Паэтычныя практыкі ў сусветнай літаратуры»;
  • «Формы рэалізацыі іншасці ў літаратуры»;
  • «Катэгорыя жанру на розных этапах літературнага працэсу, праблема жанравай атрыбуцыі, розныя тыпы ўзаемадзеяння жанраў».

Мадэрацыя секцый будзе ажыццяўляцца магістрантамі і аспірантамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць адзначаны падзякай дэкана, а таксама граматамі кафедры замежнай літаратуры. Па выніках працы канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 10 снежня 2022 года даслаць заяўку на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Больш падрабязна тут

Image

Рэсурсы

Image
Image