Сэрвісы

Творчая сустрэча з Аляксеем Варламавым на філалагічным факультэце

Творчая сустрэча з Аляксеем Варламавым на філалагічным факультэце

21 лістапада падчас дзён расійскай культуры ў Мінску адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ з Аляксеем Варламавым – пісьменнікам і публіцыстам, даследчыкам гісторыі рускай літаратуры XX стагоддзя, доктарам філалагічных навук, прафесарам, рэктарам Літаратурнага інстытута iм. А. М. Горкага ў Маскве.

Адкрыла мерапрыемства загадчык кафедры рускай літаратуры Людміла Аўдзейчык, якая прадставіла лектара, аркрэсліла тэму сустрэчы «Михаил Булгаков – бег от судьбы»  і звярнула ўвагу на цікавае супадзенне: «Летась літаратурны свет адзначыў 130-годдзе з дня нараджэння пісьменніка. Як вядома, нарадзіўся Міхаіл Булгакаў у Кіеве, у маі 1891 г., у сям'і прафесара Кіеўскай духоўнай акадэміі. Імя яму далі ў гонар Арханёла Міхаіла, апекуна гэтага старажытнага горада. І сёння мы сустрэліся, каб пагаварыць пра Міхаіла Булгакава ў асаблівы дзень, у народзе гэты дзень называюць Міхайлаў дзень, паколькі праваслаўная царква адзначае сёння вялікае свята – Сабор Архістратыга Міхаіла. Мне падаецца, такое супадзенне Міхаілу Апанасавічу спадабалася б».

Як вядомы булгаказнаўца Аляксей Варламаў прачытаў займальную лекцыю пра лёс аднаго з самых яркіх і супярэчлівых пісьменнікаў ХХ стагоддзя, звярнуўшы асаблівую ўвагу на складанае перапляценне жыццёвых абставін, гістарычных узрушэнняў, кар'ерных узлётаў і падзенняў, асабістых перажыванняў i таленавiтых тэкстаў у творчай біяграфіі Булгакава. Лекцыя прайшла жыва, цікава, прымусіла па-новаму зірнуць на асобу ўсім вядомага пісьменніка і абудзіла жаданне перачытаць некаторыя яго творы.

У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі падзякавалі лектару і арганізатарам, зрабілі агульнае фота і выказалі надзею на новыя сустрэчы.

01 12 2022 1

01 12 2022

Image

Рэсурсы

Image
Image