Сэрвісы

IІ Шаблоўскія чытанні

IІ Шаблоўскія чытанні

16 ‒ 17 снежня 2022 года на кафедры замежнай літаратуры адбыліся IІ Шаблоўскія чытанні студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў як даніна пашаны доктару філалагічных навук прафесару Ірыне Вікенцьеўне Шаблоўскай. Мэта чытанняў – захаванне пераемнасці ў даследаванні сусветнай літаратуры, далучэнне маладога пакалення да навуковай школы І. В. Шаблоўскай, развіццё такіх літаратуразнаўчых кірункаў як кампаратывістыка, беларуская літаратура ў сусветным кантэксце, нацыянальнае і ўніверсальнае, праблема іншасці і формы яе рэалізацыі ў літаратуры. На канферэнцыі быў прачытаны 41 даклад ў 7 секцыях. Мадэрацыя секцый ажыццяўлялася магістрантамі і аспірантамі, маладымі выкладчыкамі кафедры замежнай літаратуры. У IІ Шаблоўскіх чытаннях прынялі ўдзел як навучэнцы філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасцяў «Рамана-германская філалогія», «Усходняя філалогія», «Славянская філалогія», так і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Самыя актыўныя ўдзельнікі рэкамендаваныя да матэрыяльнага заахвочвання за арганізацыю канферэнцыі, мадэрацыю секцый і лепшыя даклады, а таксама ўзнагароджаныя граматамі кафедры замежнай літаратуры. Па выніках працы канферэнцыі рыхтуецца зборнік навуковых артыкулаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image