Сэрвісы

Адкрыццё выставы «Лингвистические исследования: язык, культура, творчество»

Адкрыццё выставы «Лингвистические исследования: язык, культура, творчество»

25 студзеня 2023 года ў рамках правядзення Тыдня беларускай навукі на філалагічным факультэце адбылося адкрыццё выставы кніжных выданняў «Лингвистические исследования: язык, культура, творчество». Арганізатарам выставы выступіла кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства.

У экспазіцыі прадстаўлены манаграфіі, слоўнікі, зборнікі навуковых артыкулаў, падручнікі і навучальныя дапаможнікі, напісаныя членамі кафедры, у тым ліку ў рамках функцыянавання навуковай школы «Теория языка и славистика».  Выстаўленыя кнігі з’яўляюцца крыніцай актуальных ведаў у галіне сучаснага агульнага мовазнаўства, славістыкі, індаеўрапеістыкі, функцыянавання і развіцця славянскіх моў, інавацыйных метадаў навучання славянскім мовам у якасці замежных і інш.

Адкрыццё выставы адбылося пры ўдзеле кіраўніцтва філалагічнага факультэта, выкладчыкаў кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, студэнтаў спецыяльнасці «Славянская філалогія».26 01 2023

26 01 2023 1

Image

Рэсурсы

Image
Image