Сэрвісы

Беларуская літаратура на мапе еўрапейскай славістыкі

Беларуская літаратура на мапе еўрапейскай славістыкі

25 студзеня 2023 года ў рамках Тыдня беларускай навукі адбыўся навуковы семінар, прысвечаны абмеркаванню другога тома з серыі «Зарубежная белорусистика» пад назвай «Выбраныя працы па беларускім літаратуразнаўстве» (2021).

Аўтар кнігі – дырэктар Інстытута славістыкі і дэкан філалагічнага факультэта ў Ольдэнбургскім універсітэце імя Карла фон Асецкі (Германія) прафесар Гун-Брыт Колер. Працу па адборы і навуковым рэдагаванні тома выканаў кандыдат філалагічных навук дацэнт Павел Навуменка.

За круглым сталом абмяняліся думкамі дацэнты Павел Навуменка, Уладзімір Кароткі, Ларыса Гедзімін, прафесар Ірына Казакова, дактарант НАН Беларусі дацэнт Ірына Багдановіч, дактарант БДУ дацэнт Ігар Запрудскі, прафесар Алесь Бельскі, дацэнты Ганна Мятліцкая, Ірына Шматкова, аспірант Таццяна Лаўрык, студэнты і магістранты факультэта.

Сустрэча прайшла цікава і рэзультатыўна: увага была сканцэнтравана на беларускай літаратуры і навуцы пра яе ў святле сучаснай семіётыкі (нарраталогіі і дыскурс-аналізу) і сацыялогіі (тэорыі поля П. Бурдзье); выніках супрацоўніцтва беларускіх і замежных вучоных у рамках афіцыйных міжнародных праектаў.

Мадэратарам семінара выступіла загадчык кафедры Людміла Сінькова.

27 01 2023 1

Image

Рэсурсы

Image
Image