26 студзеня 2023 года кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта ў рамках Тыдня беларускай навукі правяла круглы стол «Стратэгіі навучання замежнікаў прадуцыраванню і рэпрадуцыраванню маўлення на рускай мове».
З дакладам «Корпус белорусских экономических терминов» выступіла старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Вера Праконіна. Быў прадстаўлены слухачам даведачны дапаможнік па дадзенай тэме, які змяшчае 4217 беларускіх эканамічных тэрміналагічных адзінак і картатэку крыніц. Загадчык кафедры Сяргей Лебядзінскі ўнёс прапанову дапоўніць крытэрыі адбору беларускіх эканамічных тэрмінаў дэфінітыўна-тэзаўрусным крытэрыем.
Даклад старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта і Ірыт Шыфрон-Барэйка быў прысвечаны праблемам рэпрадуцыравання іншамоўнага маўлення. Асаблівая ўвага была звернута на кампенсаторныя стратэгіі і памылкі, якія ўзнікаюць у выпадку збою рэпрадуктыўных стратэгій.
Напрыканцы мерапрыемства з дакладам выступіў загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, дацэнт Сяргей Лебядзінскі. Была ўнесена прапанова стварэння аўтарскай школы стратэгічнай лінгвадыдактыкі.





BY

