Сэрвісы

Круглы стол «Стратэгіі навучання замежнікаў прадуцыраванню і рэпрадуцыраванню маўлення на рускай мове»

Круглы стол «Стратэгіі навучання замежнікаў прадуцыраванню і рэпрадуцыраванню маўлення на рускай мове»

26 студзеня 2023 года кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта ў рамках Тыдня беларускай навукі правяла круглы стол «Стратэгіі навучання замежнікаў прадуцыраванню і рэпрадуцыраванню маўлення на рускай мове».

З дакладам «Корпус белорусских экономических терминов» выступіла старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта Вера Праконіна. Быў прадстаўлены слухачам даведачны дапаможнік па дадзенай тэме, які змяшчае 4217 беларускіх эканамічных тэрміналагічных адзінак і картатэку крыніц. Загадчык кафедры Сяргей Лебядзінскі ўнёс прапанову дапоўніць крытэрыі адбору беларускіх эканамічных тэрмінаў дэфінітыўна-тэзаўрусным крытэрыем.

Даклад старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта і Ірыт Шыфрон-Барэйка быў прысвечаны праблемам рэпрадуцыравання іншамоўнага маўлення. Асаблівая ўвага была звернута на кампенсаторныя стратэгіі і памылкі, якія ўзнікаюць у выпадку збою рэпрадуктыўных стратэгій.

Напрыканцы мерапрыемства з дакладам выступіў загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, дацэнт Сяргей Лебядзінскі. Была ўнесена прапанова стварэння аўтарскай школы стратэгічнай лінгвадыдактыкі.

кг 1

кг 2

кг 3

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.