Сэрвісы

Конкурс мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў»

Конкурс мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў»

Кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта і кафедра кітайскай мовы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзяць конкурс мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў» сярод навучэнцаў, студэнтаў, слухачоў курсаў.

Асноўнымі мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца: папулярызацыя класічнай і сучаснай кітайскай літаратуры; развіццё практыкі мастацкага перакладу ў Беларусі; садзейнічанне ўмацаванню і развіццю культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

На конкурс «Люстэрка слоў» могуць быць прадстаўлены пераклады на беларускую і / або рускую мовы ў адной, дзвюх або трох катэгорыях («Класічная паэзія», «Сучасная паэзія», «Проза»).  Тэксты для перакладу тут.

Палажэнне аб правядзенні конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў» размешчана тут.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе і выкананыя работы прымаюцца ў электронным выглядзе з 01.02.2023 г. па 20.03.2023 г. уключна (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..). Заяўка на ўдзел у конкурсе размешчана тут.

Кантактная інфармацыя: 378 –63 –78

Image

Рэсурсы

Image
Image