Сэрвісы

Нашы перамогі ў агульнаўніверсітэцкіх конкурсах

Нашы перамогі ў агульнаўніверсітэцкіх конкурсах

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прайшла 20 лютага 2023 года ва ўніверсітэце з удзелам рэктара БДУ Андрэя Караля, першага прарэктара Дзмітрыя Курловіча, прарэктара па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганны Бакун, начальніка УВРМ Кацярыны Зуевай.

Андрэй Кароль павіншаваў пераможцаў з высокімі дасягненнямі. «Созидание – это то, что меняет человека. А там, где есть новые идеи и «горящие» глаза, там всегда есть жизнь», – падкрэсліў рэктар.

Філалагічны факультэт быў удастоены ўзнагарод конкурсаў «Студэнт года БДУ» і «Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс БДУ» за 2022 год.

Гурыновіч Юлія, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» – лаўрэат конкурсу «Студэнт года БДУ» ў намінацыі «Лідар», паднамінацыя «Факультэт». Аляксей Нямковіч, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» – лаўрэат конкурсу «Студэнт года БДУ» ў намінацыі «Культура».

Сярод 105 Interner-рэсурсаў, якія падалі заяўку на ўдзел у конкурсе «Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс БДУ», у намінацыі «Лепшая медыйная прастора БДУ» філалагічны факультэт удастоены 1 месца. У намінацыі «Лепшая суполка у сацыяльнай сетцы ВКонтакте» (паднамінацыя «Факультэты і ўстановы адукацыі») наша Суполка прызнана пераможцам.

У намінацыі «Маладзёжныя арганізацыі і праекты» лаўрэатам прызнаны Творчы саюз філалагічнага факультэта.

Віншуем пераможцаў!

23 02 2023

23 02 2023 1

 

Image

Рэсурсы

Image
Image