28 лютага 2023 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшло пасяджэнне круглага стала «Славянска-кітайскі дыялог культур». Мерапрыемства было арганізавана кафедрай тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства.
На круглым стале прысутнічалі загадчык кафедры, дацэнт Таццяна Марозава, выкладчык кафедры Ганна Альшэўская, беларускія і замежныя магістранты спецыяльнасці «Літаратуразнаўства».
Адкрыла пасяджэнне старшы выкладчык Святлана Крылова, прадставіўшы даклад «Руска-кітайскія літаратурныя ўзаемаўплывы і рэцэпцыі ў XX – пачатку XXI стст.». Далей з дакладамі, прысвечанымі розным пытанням славянска-кітайскіх культурных узаемадзеянняў, выступілі замежныя студэнты 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Сунь Лібінь, Лі Юйсы і Лю Сінюй.
Удзел у дадзеным мерапрыемстве спрыяў раскрыццю замежнымі студэнтамі свайго творчага патэнцыялу і ўзбагачэнню вопытам работы па падрыхтоўцы навуковых паведамленняў і дакладаў.





BY

